Латвія забараніла транзіт ваенных грузаў з Беларусі



Латвія вырашыла скасаваць пагадненне, якое дазваляла прамыя чыгуначныя зносіны для перавозкі ваенных грузаў з Беларусі ў трэція краіны з выкарыстаннем латвійскіх партоў. Адпаведнае рашэнне было прынята 10 траўня, паведамляе прэс-служба Міністэрства транспарту Латвіі.

Дагавор быў прыняты да ўступлення Латвіі ў Еўразвяз рашэннем урада ад 25 студзеня 1994 года.

«Латвія ўступіла ў ЕЗ 1 траўня 2004 года, а 29 сакавіка 2004 года стала чальцом НАТА. У сувязі з гэтым Латвія звязана прававымі нормамі гэтых міжнародных арганізацый, і дагавор з Беларуссю на гэтыя нормы не распаўсюджваецца. У той жа час дзяржкіраванне ў цэлым пераглядае двухбаковыя адносіны з Расеяй і Беларуссю ў кантэксце вайны Расеі ва Украіне», – гаворыцца ў паведамленні ведамства.

[manual_related_posts]