Лета ў беларускай традыцыі



Каля 50-ці дзетак прымае ўдзел у беларускіх этнаграфічных майстар-класах “Лета ў традыцыі”. Цягам гэтага тыдня праводзяцца ў Музеі малой Бацькаўшчыны ў Студзіводах заняткі па шматлікіх відах рукадзелля.

Як кажа Анна Фіёнік з Музея малой Бацкаўшчыны ў Студзіводах, нашы інструктары – гэта народныя майстры з Падляшша і Беларусі:

– Дзве настаўніцы з Кобрыня вучаць дзяцей маляваць на шкле, плесці з саломкі. Беларускія настаўніцы з Дзятлавіч вучаць ткаць на кроснах. Ёсць група па шыцці, ёсць ганчарная група. Спадарыня Зоя Майстровіч вучыць дзяцей плесці кошыкі, карабы і талеркі з саломы.

Адзін дзень быў прысвечаны экскурсіі па Падляшшы – дзеткі наведалі такія месцы, як царква ў Такарах ды Мельнік. Беларускія этнарафічныя майстар-класы “Лета ў традыцыі” завершацца ў суботу, 15 ліпеня. Падвядзеннем летніка будзе выстава прац удзельнікаў ды ткацтва Лены Даніловіч з Дзятлавіч.

 

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара