Летнікі для сем’яў з Беларусі, якія былі вымушаны пакінуць радзіму



Беластоцкі Фонд на карысць дапамогі дзецям Гарадзеншчыны ўжо два дзясяткі гадоў дапамагае дзецям польскага паходжання з Беларусі. Традыцыяй сталі летнікі, ладжаныя для дзяцей і моладзі ў Доме Палоніі ў Жыткеймах пры польска-літоўскай мяжы. Сёлета Фонд аказвае дапамогу беларускім сем’ям, якія па палітычных матывах былі вымушаны пакінуць радзіму.

Кажа Ірэна Конан з Фонду на карысць дапамогі Дзецям Гарадзеншчыны:

– Ладзім сямейныя вакацыі для сем’яў з Беларусі, якія жывуць у Польшчы. Гэта вакацыі тыднёвыя, на якіх павінен быць адзін з бацькоў і ўсе дзеці з гэтай сям’і. Есць такія змены мяшаныя. Дзе будуць сем’і з Варшавы, Беластоку і з Быдгашчы. Мэта такіх адпачынкаў – каб сем’і з’інтэграваліся, каб адчулі братнюю гасціннасць у нас ў Польшчы.

Першыя летнікі ладжаныя беластоцкім Фондам на карысць дапамогі Дзецям гарадзеншчыны пачнуцца ўжо 4 жніўня ў Доме Палоніі ў Жыткеймах. У іх прымуць ўдзел сем’і беларускіх уцекачоў, якія зараз жывуць ў Варшаве, Быдгашчы і Беластоку.

Анна Шайкоўская, Беларускае Радыё Рацыя