Лідар ДНР блытае Шухевіча з Шушкевічам
Старшыня непрызнанай Данецкай Народнай Рэспублікі Аляксандр Захарчанка назваў Шушкевіча “нацыстам і бандэраўцам” і звінаваціў яго нашчадкаў ў развязванні вайны ва Украіне. Сярод іншых абвінавачванняў, якія закідаліся Шушкевічу – “прымус стаць аднолькавымі з дапамогай вайсковай сілы”.
Абвінавачванні ў бок Шушкевіча прагучалі ў вуснаў Аляксандра Захарчанкі падчас прэсовай канферэнцыі, дзе старшыня непрызнанай ДНР тлумачыў журналістам данецкіх і расейскіх медыя прычыны сепаратызму, а таксама распавядаў пра перспектывы Данецкай Народнай Рэспублікі.
Захарчанка традыцыйна звінаваціў украінскія ўлады ў фашызме, генацыдзе і масавых забойствах мірнага насельніцтва, але пры гэтым не прывёў ніякіх пераканаўчых доказаў.
Больш за ўсё авінавачванняў дасталося «Шушкевічу і ягоным нашчадкам», якіх Аляксандр Захарчанка назваў «бандэраўцамі і нацыстамі».
Магчыма, старшыня непрызнанай ДНР пераблытаў камандзіра Украінскай паўстанскай Арміі Рамана Шухевіча і былога старшыню Вярхоўнага Савета Беларусі Станіслава Шушкевіча”. Але сам Захарчанка пакуль ніяк не абвергнуў уласныя словы.
Рэакцыя Станістава Шушкевіча на абвінавачванні Аляксандра Захарчанкі пакуль невядомая.
Марцін Война, Беларускае Радыё Рацыя
Фота: astnews.com.ua
