Літаратурная Серада памяці Віктара Шведа



Бібліятэка Падляшша ім. Лукаша Гарніцкага ў Беластоку запрашае 3 лістапада а 17 гадзіне на Літаратурную Сераду памяці Віктара Шведа. У гэты дзень успамінамі падзеляцца родныя і блізкія паэта.

Віктар Швед (1925-2020) нарадзіўся ў вёсцы Мора каля Гайнаўкі. Паэт, перакладчык, журналіст, сузаснавальнік Беларускага літаратурнага аб’яднання «Белавежа», чалец Саюза пісьменнікаў Польшчы. Пісаў для дарослых і дзяцей. Дэбютаваў у 1957 годзе ў штотыднёвіку „Ніва”. Аўтар 17 тамоў паэзіі на беларускай і польскай мовах, 2 тамоў успамінаў.

Сустрэча адбудзецца 3 лістапада 2021 а 17 гадзіне

Глядзельная зала (6 паверх, вул. Марыі Складоўскі-Кюры, 14А)