Літоўскія мытнікі затрымалі чарговую партыю беларускіх цыгарэт
20 гадоў таму
Амаль 3 тысячы пачкаў беларускіх кантрабандных цыгарэт былі затрыманы літоўскімі мытнікамі на памежным пункце Мядзінінкай 21 кастрычніка пасля рэнтгенаўскага агляду грузавіка Daf, які прыбыў з Беларусі, паведамляе мытная служба Літвы.
Падчас агляду высветлілася, што цыгарэты былі схаваныя ў запасных колах аўтамабіля. Знутры на колы была ўстаноўлена спецыяльная абарона з жэсці, каб перашкодзіць рэнтгенаўскаму кантролю. Кіроўца аўтамабіля зараз знаходзіцца пад падпіскай аб нявыездзе, у яго канфіскавалі дакументы.
Фота: Muitinės kriminalinė tarnyba
