Ліцьвінка сярод Падляшоў



Так называюць мясцовыя жыхары Маргарыту Раманюк – родам з Новага Ляўкова, якая разам з сям’ёй пасялілася ў Вілюках, што ў гміне Дубічы Царкоўныя.

Маргарыта Раманюк – народная творца па ткацтве. Амаль дваццаць гадоў тчэ рознакаляровыя палавікі, а падчас майстар-класаў вучыць ткацтву дзяцей і дарослых. Як узгадвае, ткаць навучыла яе свякроў і з таго часу кросны сталі неад’емнаю часткаю яе жыцця:

– Спярша рабіла кручком кружкі з адрэзкаў тканін… Пасля так сабе падумала – “У свякрухі бачыла кросны стаяць.”. Папрасіла і яна мяне навучыла. Пачаткі то такія былі… Ну непрыгожа мне гэта атрымлівалася. Сцежкі рабіліся ў аснове. Аднак, памалу, памалу ўжо пятнаццаць гадоў прайшло. І людзі пачалі гэтым цікавіцца. Такая мода. І зараз некаторыя прыязджаюць. выкідаюць дываны а засцілаюць тканыя палавікі.

Маргарыта Раманюк родам з Новага Ляўкова, а зараз з Вілюкоў на Гайнаўшчыне – будзе героем бліжэйшай перадачы з серыі “ З Падляшша родам. Месцы. Падзеі.Людзі”. Запрашаем кожную нядзелю а 12.05 і 20.05 паводле польскага часу. Паўтор у наступную суботу ў 17.05 перад Падляшскім канцэртам пажаданняў.

Анна Шайкоўская, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара