Літва адчувае беспрэцэдэнтны міграцыйны націск і разлічвае на дапамогу ЕЗ



Дэлегацыя на чале з Шарлем Мішэлем наведала літоўска-беларускую мяжу. Літва адчувае беспрэцэдэнтны міграцыйны націск і разлічвае на дапамогу інстытутаў ЕЗ. Пра гэта заявіў прэзідэнт краіны Гітанас Наўседа ў Вільні на сумеснай прэс-канферэнцыі са старшынём Еўрапейскай рады Шарлем Мішэлем. На яго думку, „беларускі рэжым выкарыстоўвае міграцыю як інструмент палітычнай маніпуляцыі. У гэтай сітуацыі асабліва важная роля інстытутаў Еўрапейскага звяза і падтрымка Літвы ў рэгуляванні патокаў нелегальных мігрантаў і ўзмацненні абароны знешніх межаў ЕЗ”.

«Мяжа Літвы — гэта мяжа Еўропы. Таму для мяне было вельмі важна прыехаць сюды, каб я добра разумеў, у чым ёсць патрэба і што можа зрабіць з боку ЕЗ для дапамогі Літве», — адзначыў Шарль Мішэль, які з панядзелка знаходзіцца ў Літве. Ён падкрэсліў неабходнасьць дыялогу з трэцімі краінамі. «На наступным тыдні ў мяне будзе магчымасць пагаварыць з прэмʼер-міністрам Іраку, я падтрымаю ўсе намаганні Літвы», — паабяцаў ён. Ён таксама збіраецца звязацца з кіраўнікамі іншых краінаў, адкуль ідзе плынь мігрантаў, для больш цеснага супрацоўніцтва.

Беларускія пратэстоўцы, якія больш за месяц ладзяць пікет ля памежнага пункту Мядзінінкай, таксама разлічвалі на гутарку з Мішэлем. Але, як нам паведаміў адзін з каардынатараў акцыі Віталь Алейнік, дэлегацыя літаральна на 15 хвілінаў заехала на пункт пропуску, і каля пратэстоўцаў не спынялася.

Беларускае Радыё Рацыя