Літва адмяніла рэжым надзвычайнай сітуацыі на мяжы з Беларуссю



У Літве перастаў дзейнічаць рэжым надзвычайнай сітуацыі на мяжы з Беларуссю. Пра гэта паведамляе прэс-служба літоўскага ўрада. Напярэдадні прэм’ер-міністр Літвы Інгрыда Шыманітэ заявіла, што плынь мігрантаў з Беларусі спынілася. Летам і восенню літоўскія пагранічнікі спынялі па 150-170 спроб пранікнення з тэрыторыі Беларусі за дзень. Менавіта праз гэта і быў уведзены рэжым НС, спынены 15 студзеня.

[manual_related_posts]