Літва, верагодна, ізноў увядзе каранцін
Прэм’ер-міністр Літвы Інгрыда Шыманіце сказала, што краіна ізноў апынулася ў чорнай зоне, таму трэба вяртацца да абавязковых масак у памяшканнях для ўсіх жыхароў. Для гэтага, па яе словах, хутчэй за ўсё, зноў давядзецца ўвесці каранцін.
„Прышчапляцца”, – адказала яна на пытанне журналістаў, што рабіць, каб сітуацыя палепшылася. Па словах прэм’ера, урад у сераду абмяркуе пытанне змянення парадку нашэння масак, іх у памяшканнях прыйдзецца насіць усім.
„Напэўна, трэба. Пра гэта мы будзем гаварыць заўтра. Вельмі можа быць, што гэта будзе адной з самых вялікіх пераменаў, якія прапануе ўрад. Напэўна, для гэтых мэтаў давядзецца ўвесці каранцін”, – патлумачыла прэм’ер.
21 верасня раніцай Дэпартамент статыстыкі паведаміў, што ўся Літва перайшла ў чорную зону COVID-19. Колькасць выпадкаў на 100 000 жыхароў за апошнія 14 тыдняў складае 504,5.
Фота: © DELFI / Andrius Ufartas
