Літва выдала беларусам звыш 5,5 тыс дазволаў на часовае пражыванне



Паводле звестак Дэпартамэнту міграцыі Літвы, з 10 жніўня, калі ў Беларусі ўспыхнулі акцыі пратэсту, да 12 студзеня 2021 году грамадзянам Беларусі выдалі 5739 дазволаў на часовае пражыванне. За гэты перыяд адхілілі толькі 11 заявак ад беларусаў. 86 беларусаў падалі прашэнні аб прыстанішчы ў Літве, іхныя заявы застаюцца на стадыі разгляду. Дваім ужо адмовілі, бо міграцыйныя органы Літвы засумняваліся ў пагрозе іхным жыццям. На думку літоўцаў, гэтыя грамадзяне ня ўдзельнічалі ні ў якіх мітынгах супраць рэжыму Лукашэнкі і проста імкнуліся легалізавацца ў Еўропе. Шмат беларускіх грамадзянаў пасля пачатку хвалі рэпрэсіяў у сваёй краіне таксама атрымалі прыстанішча ў Польшчы, Чэхіі, Украіне.

Паводле svaboda.org

Фота: gpk.gov.by