Лія Дасцілева: На жаль, адзінае выйсце для посткаланіяльных краін – вайна з Расеяй



У беластоцкім цэнтры імя Заменгофа адбылася беларуска-польска-украінская дыскусія маладых творцаў „Прыхільнасць і нейтральнасць”.

Асноўную праблематыку сучаснага мастацтва на фоне вайны ва Ўкраіне на ўласным прыкладзе прадставіла спікер дыскусіі, мастачка і антраполаг з Данецку Лія Дасцілева:

-Расейска-украінская вайна мусіць быць прааналізаваная ў каланіяльных катэгорыях. Бо каланіяльная палітыка Расеі з’яўляецца прадаўжэннем каланіяльнай палітыкі Расейскай імперыі, а таксама СССР. І гэта важна разглядаць у тых катэгорыях паслядоўнасці і прадаўжэння таго, што было раней. У маёй творчасці гэта выражаецца ў тым, што пасля пачатку поўнамаштабнай вайны, я не магу працаваць як мастачка візуальна, бо ў мяне не засталося візуальных вобразаў, але я багата пішу і гавару.

Падчас дыскусіі быў анансаваны спектакль «1,8 М» з удзелам беларускага актора Ігара Шугалеева. Усіх жадаючых запрашаюць 29 мая ў залу Беластоцкага тэхналагічнага ўніверсітэта па адрасе вул. Сасноўскага 11. Пачатак а 21.30. Квіткі можна набыць на месцы за паўгадзіны да пачатку.

Вольга Сямашка, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара і ўдзельнікаў дыскусіі

[manual_related_posts]