ЛНР перастане браць на службу крымінальнікаў?



Ва ўзброеных атрадах ЛНР ваююць наёмнікі з усёй постсавецкай прасторы, у тым ліку і беларусы. З чэрвеня шмат каго з іх адмаўляюцца браць і ў армію самаабвешчанай рэспублікі, і ў праваахоўный органы.

98184_1000

Больш падрабязна распавядзе наш украінскі карэспандэнт Марцін Война.

Напачатку існавання ЛНР іншаземных наёмнікаў, у тым ліку і беларусаў, ахвотна бралі ва ўсе ваенізаваныя структуры Луганска, не пытаючыся пра іх мінулае. Наёмнікі забяспечываліся не толькі харчовымі пайкамі і дармавымі кватэрамі, але і штомесячнай зарплатай ў 15 000 грывень, што складае каля 680 даляраў.

Цяпер іншаземцам з крымінальным мінулым, у тым ліку і беларусам, афіцыйна забаронена служыць і ў вайсковых фармаваннях ЛНР, і ў тамтэйшай міліцыі. Адзінае выключэнне – трыццаць першая казацкая акруга Усевялікага казачага войска Данскога, якая базуецца ў Першамайску. Казакаў узначальвае Павел Дромаў, які не падпарадкоўваецца ані ўладам самаабвешчанай ЛНР, ані свайму атаману Казіцыну. Старшыня Луганскай Народнай Рэспублікі Ігар Платніцкі афіцыйна вызнаў казакаў Дромава бандытамі.

Украінскія аналітыкі сцвярджаюць, што забарона ўладаў ЛНР браць на службу іншаземцаў з турэмным досведам наўпрост звязаная з татальнай “зачысткай” структур самаабвешчанай рэспублікі расейскімі спецслужбамі.

Беларускае Радыё Рацыя, Марцін Война, Украіна

[manual_related_posts]