„Лупашка” – герой ці забойца?



“5-я Віленская брыгада Арміі Краёвай – героі  сапраўдныя ці сумнеўныя?” – пад такім загалоўкам у Беластоку ў серыі „Прыпынак гісторыя“ прайшла сустрэча з прафесарам Гданьскага ўніверсітэта Пятром Нівінскім. Прафесар не пакідае сумневаў, што 5-я Віленская брыгада і яе камандзір, цяпер ўжо палкоўнік, Зыгмунт Шэндзеляж, псеўданім „Лупашка”, былі сапраўднымі героямі.

– Аддзел „Лупашкі” – гэта адзін з элітных аддзелаў польскага падполля. Гэта не выклікае сумневу. І без сумневу тое, што ўвогуле польскія партызаны ці жаўнеры польскага падполля – гэта эліта польскага грамадства. Пацыфікацыя беларусіх вёсак і забойства мірнага насельніцтва праводзілася, як перасцярога іх ад далейшай супрацы з камуністычным савецкім апаратам тэрору.

Пацыфікацыя беларускіх вёсак Вілюкі ды Патока на Беласточчыне, а таксама забойствы мірных жыхароў на Віленшчыне  прафесар Нівінскі называе акцыямі па прадухіленні савецкага тэрору.

Зыгмунт Шэндзеляж, псеўданім „Лупашка”, быў урачыста перапахаваны 24 красавіка на варшаўскіх Павонзках з удзелам прэзідэнта Польшчы і прадстаўнікоў ураду. Міністр абароны Антоні Мацэрэвіч   пасмяротна павысіў маёра „Лупашку” да ранга палкоўніка.

Валянціна Лаеўская, Беларускае Радыё Рацыя

Фота radyjo.net

  • https://plus.google.com/117240945761645283170 Sergei1918

    Прафесар сраны пшэк, каб тваіх родзічаў АК павесіла, ці забілі б абухом сякеры тады таксама казаў бы, што героі? Такія ж підарасы,я к і маскалі

Комментарии для сайта Cackle