“Лямцавая прастора” ад Дароты Сульжык
У Музеі і асяродку беларускай культуры ў Гайнаўцы адкрылася выстава Дароты Сульжык “Лямцавая прастора”.
Каляровыя шалі з лямцавай воўны і шоўку, кветкавыя брошкі, лямцавая біжутэрыя. “Я амаль ўсё рыхтавала адмыслова для гэтай выставы,” – кажа Дароты Сульжык:
– Як мне дырэктар прапанаваў гэтую выставу, то я не мела ў сваёй майстэрні амаль нічога, таму што я раблю на замову, і адразу да кліентаў тыя працы трапляюць. Гэта тры месяцы падрыхтоўкі. Я найбольш люблю працаваць з аранжывым, чырвоным, ружовым, зялёным, бронзавым колерамі. Такія колеры, якія мне даюць радасць.
“Я проста запраграмаваная на колер” – кажа пра сябе мастачка родам з падляшскага Гарадка, стваральніца майстэрні “Сундук”. Дарота Сульжык гэта 32-я асоба, якая ўвайшла ў “Слоўнік Беларускіх Мастакоў”, які выдаецца Гайнаўскім беларускім музеем. Выстава “Лямцавая прастора” будзе працаваць да канца красавіка.
[Not a valid template]
Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя
Фота аўтара