Лявон Тарасэвіч атрымаў чарговую ўзнагароду



Мастак Лявон Тарасэвіч уганараваны прэміяй прафесара Гейштара за “Свядамую і шматгадовую дзейнасць на карысць наладжвання паразумення паміж рознымі этнічнымі, моўнымі і рэлігійнымі групамі польска-беларуска-літоўскага памежжа, ладзячы Трыялогі ў Крынках на Падляшшы.

Вечарам 8-га лютага ў Каралеўскім замку ў Варшаве пра Лявона Тарасэвіча, як дзеяча адданага беларускай культуры і вядомага мастака, гаварылі найважнейшыя польскія палітыкі і інтэлектуалы, сярод якіх гісторык мастацтва Анда Ротэнберг:

– Я ведаю Лявона Тарасэвіча 35 гадоў, а можа і больш. Ад пачатку знаёмства ён заражаў мяне сваёй беларускай культурай, таму для мяне яна вельмі важная. Я не ведаю ці Мазоўша настолькі цікавае ў культурным плане, як Падляшша.

Прэмія Гейштора адна з тых, якой галоўным чынам адзначаюцца тыя, хто захоўвае нацыянальную спадчыну ў Польшчы, кажа старшыня фонда Кроненберга Кшыштаф Качмар:

– Праца, дзейнасць, высілкі нашага сёлетняга лаўрэата Лявона Тарасэвіча былі вельмі высока ацэненыя, найвышэй з усіх кандыдатаў, якія ў нас былі. Былі адзначаны яго высілкі ў пабудове ўзаемапаразумення міжкультурнага і міжнароднага паразумення. Яго фестываль у Крынках, які ладзіцца, з’яўляецца месцам, у якім вядзецца міжкультурны дыялог. Гэты лаўрэат вельмі ўзбагачае партфоліа нашых кандыдатаў з мінулых гадоў.   

Прэмія імя прафесара Гейштара надаецца фондам Кроненберга з 1999 года. Сярод лаўрэатаў прэміі, сярод іншых, Эльжбета і Кжыштаф Пандарэцкія, Анджэй Вайда і Норман Дэвіс.

Валянціна Лаеўская, Беларускае Радыё Рацыя