Лявон Тарасэвіч узнагароджаны званнем ганаровага сябра Таварыства ZAiKS



Сусветна вядомы мастак з-пад гарадоцкіх Валілаў Лявон Тарасэвіч, а таксама лаўрэатка нобелеўскай прэміі Вольга Такарчук ды вядомая рэжысэрка Агнешка Голланд і некалькі іншых выбітных прадстаўнікоў польскай культуры ўганараваны званнем ганаровых сяброў Таварыства ZAiKS. Уручэнне ўзнагарод адбылося 16 снежня ў Варшаве.

Таварыства ZAiKS прадстаўляе правы творцаў (кампазітараў, пісьменнікаў, навукоўцаў) і аб’ядноўвае звыш 2 тысяч польскіх аўтараў і выдаўцоў. ZAiKS штогод вылучае адметныя творчыя асобы ў Польшчы, прызнаючы ім прэміі ў розных напрамках, найважнейшыя з якіх – прызнанне ганаровага сяброўства.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота bialystok.wyborcza.pl