Магчымы новы закон Украіны: Расея – краіна-агрэсар



Статус Расеі як краіны-агрэсара можа быць замацаваны ва Украіне заканадаўча. Адпаведны праект закона падрыхтаваны ў Адміністрацыі ўкраінскага прэзiдэнта і неўзабаве паступіць на разгляд дэпутатаў Вярхоўнай Рады. Пра гэта паведамляе інтэрнэт-рэсурс “Украінская праўда”.

Нагадаем, што ад 2014 года вайсковыя дзеі на Усходзе Украіны афіцыйна называюцца “Антытэрарыстычная аперацыя”, ці, скарочана, “АТА”. Украінскае заканадаўства не прадугледжвае такога тэрміна ў дачыненнi да цэлага рэгіёна. Да таго ж, факт поўнамаштабнай агрэсіі Расеі супраць Украіны з вясны 2014 года не падлягае сумневу. Пра гэта сведчыць старшыня Луганскай вайскова-цывільнай адміністрацыі Юрый Кліменка, відавочца падзеяў: 

 Расейскія рэгулярныя часткі заходзілі на тэрыторыю Луганшчыны  ў 2014 годзе. Упершыню Луганская вобласць была абстрэленая з тэрыторыі Расейскай Федэрацыі, з цяжкой артылерыі і “Градаў” яшчэ ў 2014 годзе.

Новы закон, калі ён будзе прыняты, напэўна пацягне за сабою і іншыя змены ва ўкраінскім заканадаўстве, і чарговыя міжнародныя санкцыі супраць РФ.

Беларускае Радыё Рацыя

На здымках: украінскія вайскоўцы з трафейным расейскім танкам

трафейныя боепрыпасы вытворчасці Расейскай Федэрацыі