Майстар-класы рукадзелля з саломы ў Шчытах-Дзенцялове



Анёлы, святочныя аздобы на елку – гэта толькі нямногія прыклады прадметаў, якія можна выканаць з саломы. Пра гэта даведваліся ў Шчытах-Дзенцялове, дзе адбыліся майстар-класы рукадзелля з саломы.

Выканаць такія аздобы – наогул нескладана, лічыць вядоўца сустрэчы Зоя Майстровіч:

– Як робяцца такія лялькі з саломы і яшчэ як робіцца павучок. Гэта работа вельмі лёгкая, яе вельмі хутка можна зрабіць. Такую лялечку 5 хілін я раблю. Толькі трэба ўмець яе прыціснуць моцна нітачкамі і трэба, каб былі нітачкі мокрыя і моцныя. І кожны здолее яе зрабіць.

Хоць сёння людзі наогул набываюць гатовыя прадметы, традыцыя выконвання рукадзельных аздобаў не памерла, дадае Зоя Майстровіч.

Мацей Рацінеўскі, Беларускае Радыё Рацыя