Майстар з Сакольшчыны cтварае традыцыйныя цацкі



Традыцыйныя, каляровыя і экалагічныя – такімі былі цацкі нашых бабуль і дзядуль. І дакладна такія вырабляе Марэк  Шышко з Хвашчэва, што на Сакольшчыне.

Ён мае ўласную галерэю, экспанаты якой выстаўляюцца ва ўсёй Польшчы. Як кажа майстар, самыя просты цацкі аказваюцца не толькі найбольш трывалымі, але і дазваляюць дзецям максімальна выкарыстаць сваю фантазію:

– Найважнейшае для мяне ў драўляных народных  цацках і ўвогуле ў драўляных цацках тое, каб мануальна ўздзейничаць, трэніраваць свае рукі і сваю фантазію. І мае цацкі здаюцца простымі, але размова ідзе пра тое, што калі нехта такую цацку пабачыць, то падумае, што яна такая простая, што і я сам магу яе зрабіць. 

На фотаздымках –  самаробныя цацкі майстра Марка Шышко:

Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя