Маленькія архітэктурныя цуды ад Рамана Маліноўскага



Скрынкі з-пад апельсінаў, клей, аловак і простыя прылады для таго, каб зрабіць маленькія архітэктурныя цуды. Раман Маліноўскі з Нараўкі вырабляе з драўляных скрынак мініяцюры гістарычных помнікаў і будынкаў.

DSC04952

Цяпер заняўся рэканструкцыяй царскага палацу, які калісьці стаяў у Белавежы. Аднак, як падкрэслівае спадар Раман Маліноўскі, гэты прататып цяжка назваць мініяцюрай.

– Ён будзе мець 2, 5 м у даўжыню і 1 м 30 см у шырыню. Будзе ўсё, як на здымку. Праца зойме дзесьці каля года. Мне гэта настолькі падабаецца, што здаецца, мне 18 гадоў.

Хаця спадару Раману завяршэнне работы над царскім палацам зойме яшчэ як мінімум год, мастак ставіць перад сабою яшчэ больш сур’ёзныя выклікі. Хоча заняцца рэканструкцыяй іспанскіх замкаў, якія вядомыя сваім дэкаратыўным архітэктурным аздабленнем.

Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара