Малітоўная сустрэча студэнтаў на святой Гары Грабарцы



Пачалася дзявятая малітоўная сустрэча студэнтаў на святой Гары Грабарцы на Беласточчыне. Маладыя людзі маюць магчымасць удзельнічаць у супольнай малітве, тэалагічных лекцыях ды знайсці адказ на хвалюючыя іх пытанні.

Узорам папярэдніх гадоў, сёлета студэнты усталююць на святой гары крыж, кажа Кжыштаф Шарамэта з Брацтва праваслаўнай моладзі:

 – Будзем у гэтым годзе таксама маліцца за студэнтаў, каб навучанне было лёгкае, каб Гасподзь дапамагаў, Галоўным у гэтым спатканні ёсць таямніца споведзі і прычашчэння – мы можам наблізіцца да Бога, напоўніцца духам святым.

Сустрэчу на святой Гары Грабарцы завершыць нядзельнае набажэнства. Арганізатарам пілігрымкі з’яўляецца Брацтва праваслаўнай моладзі.

Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя