“Малочны пратэст” у Варшаве



„Шануй карову, не марнуй малака” – пад такім лозунгам людзі, якія займаюцца прадукцыяй малака, з’ехаліся на пратэст пад польскае Міністэрства сельскай гаспадаркі ў Варшаву.

SAM_2196

Многія вытворцы малочных прадуктаў апынуліся на мяжы банкруцтва ў сувязі з паніжэннем коштаў на малако і штрафамі за лішак прадукцыі.

Кажуць удзельнікі акцыі:

– Пратэстую, бо ўклаў амаль два мільёны злотых у гаспадарку, а пры існуючых штрафах праз два гады мяне не будзе і ўсё. Мне пагражае банкруцтва, таму пратэстую.

– Цяжкая сітуацыя, малако танней за злоты, таму цяжка пражыць займаючыся гэтым. Адзінае гэта павышэнне цэн на малако, ліквідацыя малочных штрафаў, можа тады нешта і зменіцца.

На пратэст з’ехаліся болей за 3 тысячы вытворцаў малочнай прадукцыі з усёй Польшчы.

[Not a valid template]

Кася Бергель, Беларускае Радыё Рацыя, Варшава

Фота аўтара