„Малыя і вялікія падарожжы па Міхалоўскай гміне”



10 кароткіх фільмаў пра 10 самых цікавых з боку турызму мясцовасцяў гміны Міхалова, даведнік пра іх ды інтэрнэт-старонка – гэта вынік праекту „Малыя і вялікія падарожжы па Міхалоўскай гміне – аўдыёвізуальны шпацыр па Міхалоўскай гміне”.

Кажа каардынатарка праекту Яанна Дамброўская:

– Дзеці знялі 10 фільмаў пра найбольш цікавыя мясціны нашай гміны. Дзеці расказвалі пра гэтыя месцы. Даведаліся пра гісторыю, размаўлялі з людзьмі. Ёсць турыстычны даведнік па гміне Міхалова. Гэта таксама была ідэя дзяцей. Усіх запрашаем на наш блог.

„Малыя і вялікія падарожжы па Міхалоўскай гміне” – гэта праект, рэалізаваны ў рамках праграмы “Падляшскі памост культуры”. Ініцыятыва будзе прадаўжацца ў час штотыднёвых заняткаў па журналістыцы, якія праводзяцца ў Гмінным цэнтры культуры ў Міхалове.

Праект можна паглядзець тут  http://gminamichalowo.blogspot.com/

Давід Гайко, Бкларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара