Манастыр ў Залешанах адзначыў храмавае свята



7 снежня, Праваслаўная Царква ўспамінае памяць святой вялікай пакутніцы Кацярыны.  «Манастыр заснаваны ў яе гонар – кажа сястра Альжбета – для нас гэты дзень – другая Пасха»:

— Слава Богу, Госпад даслаў нам і сонца такое пасхальнае і пагоду. Думаю, што гэта таксама святая Кацярына вымаліла, каб мы маглі годна яе ўшанаваць. Нас вельмі цешыць тое, што штогод прыязджае усё больш людзей, многа новых людзей, і што запальваецца ў сэрцах людзей такая любоў да святой Кацярыны.

Мноства вернікаў прыбылі сёння ў жаночы манастыр, што ў падляшскай вёсцы Залешаны ў 2007 годзе. Зараз тут служаць дзве манашкі, вядзецца малітва за ўсіх людзей, асабліва за ахвяры Рамуальда Райса «Бурага», атрад якога атрад 29 студзеня 1946 года напаў на Залешаны.

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя