Маніфестацыя палякаў і беларусаў Варшавы



Палякі і беларусы Варшавы пратэстуюць супраць дыктатарскага рэжыму Лукашэнкі. Барацьба ў Беларусі не сціхае амаль 9 месяцаў, нягледзячы на жорсткія рэпрэсіі.

Вечарам 27 траўня ля будынка Еўракамісіі была праведзена маніфестацыя палякаў і беларусаў Варшавы. Каля 60 чалавек пад бел-чырвона-белымі сцягамі з лозунгамі, якія асуджаюць рэжым Лукашэнкі, патрабавалі ад Еўразвязу жорсткіх эканамічных і палітычных санкцый. Удзельнікі акцыі лічаць, што толькі санкцыі змогуць спыніць генацыд і пераслед грамадзян Беларусі:

– Лукашэнка мсцівы. Каб застацца ва ўладзе, ён гатовы знішчыць кожнага ў Беларусі.

– Трэба звяртацца да міжнароднай аўдыторыі па дапамогу, да ўрадаў еўрапейскіх краін, да Амерыкі. Для таго, каб былі прынятыя санкцыі супраць Беларусі, таму што рэжым у Беларусі з’яўляецца небяспечным для сусветнай супольнасці.

– Прыйшоў час, калі ўсё ж такі гэтага чалавека трэба ставіць на сваё месца, таму што чалавек проста не адчувае ніякай адказнасці за свае злачынствы.

26 траўня актывісткі “Моладзевага хабу” пачалі бестэрміновую галадоўку ля будынка Еўракамісіі з патрабаваннем санкцый. 27 траўня да іх далучыліся яшчэ тры чалавекі. Падчас акцыі салідарнасці збіраліся подпісы пад зваротам да Еўракамісіі наконт жорсткага ціску на рэжым, які стаў небяспечным не толькі для Беларусі. І палякі, і беларусы Варшавы не першы раз ладзяць акцыі супраць дыктатарскага рэжыму.

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:

[Not a valid template]

Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]