Марафон за мір, які вырушыў з Кіева, прывіталі ў Варшаве



Удзельнікі бегу кажуць, што хочуць нестандартным спосабам прыцягнуць увагу да патрэбы міру ва Украіне, а студзеньская трагедыя ў Марыупалі, калі з рук баевікоў было забіта больш за 30 жыхароў горада, паслужыла непасрэдным штуршком для ідэі марафону. Арганізатар прабегу Віктар Мазярчук кажа, што марафон трывае бесперапынна:

– Кожны дзень 11 удзельнікаў прабягаюць 240 кіламетраў. Адзін за адным, эстафетаю, наш забег бесперапынны, мы не спыняемся. Мы хочам звярнуць увагу да Украіны нестандарным спосабам. Хочам жыць спакойна, каб нашыя дзеці раслі ў нармальнай еўрапейскай краіне.

Агулам марафон за мір ахопіць 20 000 кіламетраў. Удзельнікі прабягуць праз 42 найбольшыя гарады Еўропы. Скончыцца марафон у Ватыкане, дзе Папу Рымскаму будзе перададзена кніга падзякі за падтрымку і малітвы за Украіну.

[Not a valid template]

Адам Завальня, Беларускае Радыё Рацыя