Марта Зінкевіч: «Нашы песні» для беларусаў і для мігрантаў у бядзе
У Бельскім доме культуры ў межах дабрачыннага праекту «Ад Беластоку да Вроцлава Царква спявае для мігрантаў» адбыўся канцэрт «Нашы песні».

Пра акалічнасці распавяла дырыжор харавых удзельнікаў імпрэзы Марта Зінкевіч:
– Зараз добрая нагода, каб сказаць пра бяду, пра людзей, якія побач з намі, гэта адбываецца вельмі блізка ад нас. І мы не можам быць абыякавымі адносна таго, што адбывацца, або казаць, што гэтага няма. Таму разам з фундацыяй «Элеос» прыдумалі, каб выкарыстаць гэтую нагоду канцэрта, які збірае людзей у нашым новым доме культуры, каб расказаць як можна дапамагаць мігрантам, якія цяпер у вельмі складанай сітуацыі.
Паводле арганізатараў, жадаючыя дапамагчы мігрантам могуць перадаць цёплыя рэчы і сродкі гігіены ў Беластоку, у царкву святога Мікалая (вул. Св. Мікалая, 5). Атрыманыя рэчы будуць мэтава перададзены ў зону польска-беларускай мяжы.






Вольга Сямашка, Беларускае Радыё Рацыя
