Марцін Пшыдач – новы віцэ-міністр МЗС Польшчы
Марцін Пшыдач (Marcin Przydacz) – празначаны на пасаду віцэ-міністра замежных справаў Польшчы.
Фота gov.pl
Ён будзе адказваць за усходнюю палітыку, супрацоўніцтва ў галіне развіцця і эканамічную дыпламатыю.
Марцін Пшыдач атрымаў сёння, 20 сакавіка, намінацыю з рук міністра замежных справаў Польшчы Яцэка Чапутовіча.
Марцін Пшыдач з 2015 года быў намеснікам дырэктара бюро замежных справаў у канцылярыі Прэзідэнта Польшчы.
На пасадзе віцэ-міністра ён замяніў Барташа Ціхоцкага, які стаў амбасадарам Польшчы ва Украіне.
Паводле gov.pl
[manual_related_posts]