Марцін Рэмбач: Беларускае Радыё Рацыя заўсёды разам з вамі
Беларускае Радыё Рацыя – заўсёды разам з Вамі. Цяпер слухаць нас анлайн можна таксама з дапамогай новай аплікацыі для смартфонаў і айфонаў.
Кажа дырэктар па справах прамоцыі і развіцця Беларускага Радыё Рацыя – Марцін Рэмбач:
-Мы маем дзве аплікацыі, якія ёсць магчымасць спампаваць на смартфоны і айфоны і слухаць наша радыё, чытаць інфармацыю, слухаць радыёпраграмы, якія ёсць у архіве.
Аплікацыі бясплатныя. Яны даюць магчымасць слухаць Беларускае Радыё Рацыя анлайн, але таксама даюць доступ да архіўных перадач. Апошнім часам нашае радыё праводзіць шырокую рэкламную кампанію, у падляшскім рэгіёне з’явілася паўсотні новых рэкламных білбордаў на беларускай мове. “Гэта дэманструе між іншым тое, што мы “па-за рускім светам”, – дадае Марцін Рэмбач.
Больш як 50 новых білбордаў апошнім часам усталяваныя ў розных мясцовасцях, а тасама на памежных пераходах з Беларуссю – у Беластоку, Бельску Падляшскім, Гайнаўцы, Бялай Падляшскай, Аўгуставе, Семятычах, Баброўніках, Марках і Зялёнцы, што пад Варшавай, у Варшаве, іншых мясцовасцях.




Беларускае Радыё Рацыя