“Мастацкія кліматы” ў Бельску Падляшскім



Калектывы польскай, беларускай і ўкраінскай песні паказалі сябе ў час мерапрыемстваБельскія мастацкія кліматы”. Гэтая шматкультурнасць ды шматнацыянальнасць зяўляецца багаццем Бельска Падляшскага, стварае бельскі клімат кажа Сяргей Лукашук, кіраўнік калектыва беларускай песні Маланкады былы дырэктар Бельскага дома культуры:

– Ёсць працяг тых мэтаў, якія былі напачатку, калі мы пачыналі ладзіць гэтыя “Мастацкія кліматы”. Але сама назва “Бельскія мастацкія кліматы” выводзіцца з таго, што ў Бельску ёсць характарыстычныя кліматы: тут спяваюць і па-польску, і па-беларуску, і па-ўкраінску. Гэта цэлыя кліматы. І галоўная мэта была паказаць якраз гэтыя бельскія кліматы.

Цягам мерапрыемства можна было пачуць пра шматлікія формы дзейнасці Бельскага дома культуры, яго прапановамі. Былі таксама названыя “Сябры Бельскага дома культуры”. Сёлета гэтае званне атрымаў, сярод іншых, дырэктар Кобрыньскага дзяржаўнага палітэхнічнага каледжа Аляксандр Юшчук ды старшыня мясцовага Аб’яднання “Універсітэт залатога веку” Тамара Русачык.

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара