Мастацкія працы беларусаў паказалі ў Бельску



У Бельскім доме культуры адкрылася выстава „Этна ў сучасным гучанні”. Яе склалі дыпломныя працы выпускнікоў Берасцейскага дзяржаўнага ўніверсітэта.

„Можам пабачыць працы ў шматлікіх мастацкія тэхніках”, – кажа дырэктар Бельскага дома культуры Альжбета Фіёнік:

– Калажы, замалёўкі, кераміка спалучаная з габіленам ці нейкай тканінай. Мне наогул падабаюцца працы, якія паказваюць архітэктуру, якая трошкі нагадвае архітэктуру Бельска.

Выстава прыехала ў Бельск Падляшскі дзякуючы супрацоўніцтву Бельскага дома культуры з Культурным цэнтрам Беларусі ў Варшаве. Яна будзе адкрыта да паловы лютага.

Выстава прымеркавана да раённага агляду Фестывалю „Беларуская песня”, які пройдзе ў доме культуры ў нядзелю 28 студзеня. Пачатак а 15:00.

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя