Матэвуш Маравецкі абмяркуе сітуацыю ў Беларусі з прадстаўнікамі ўсіх палітычных фракцый



Дзеля абмеркавання сітуацыі ў Беларусі кіраўнік польскага ўраду сустрэнецца з прадстаўнікамі ўсіх палітычных фракцый. Сустрэча Матэвуша Маравецкага з прадстаўнікамі ўсіх соймавых клубаў запланавана на раніцу панядзелка.

Пра гэта паведаміў у інтэрв’ю “Віртуальнай Польшчы” кіраўнік канцыляры прэм’ер-міністра, міністр Міхал Дворчык. “ Сустрэча будзе часткова закрытай,” – дадаў ён. Прапанову кіраўніка ўраду падтрымалі прадстаўнікі ўсіх палітычных партый, таксама і апазіцыйных. Апошняя такая сустрэча, прысвечаная пыдзеям у Беларусі, адбылася 26 жніўня.

wpolityce.pl

Фота: PAP/Leszek Szymański