Матэвуш Маравецкі: Адказам павінны быць салідарныя дзеянні ўсяго Еўразвяза



«Сітуацыя на польска-беларускай мяжы і накапленне расейскіх вайсковых падраздзяленняў ля мяжы Украіны, газавы шантаж, які выклікае павышэнне цэнаў на газ ва усім ЕЗ», – гэта адны з галоўных пытанняў, якія абмяркоўваліся падчас сустрэчы ў Парыжы прэм’ер-міністра Польшчы Матэвуша Маравецкага і прэзідэнта Францыі Манюэля Макрона.

“Адказам павінен быць салідарны падыход у гэтай справе ўсяго ЕЗ”, – заявіў прэм’ер-міністр Матэвуш Маравецкі пасля сустэчы.

– Таксама мы размаўлялі пра яшчэ адну расейскую зброю – прапаганта, фэйкі ньюсаў, хакерскія атакі, кіберзлачынства. І ўсё такое, што мае дачыненне да дэзінтэграцыі і дэзінфармацыі ў цэлым Еўрапейскім звязе. Гэтыя ўсе дзеянні павінны сустракаць адзін адказ, і гэты адказ – салідарны падыход у гэтай справа ўсяго Еўрапейскага звязу.

Прэм’ер-міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі наведвае шэраг еўрапейскіх сталіц і сустракаецца з лідарамі краін з мэтай каардынавання рэакцыі еўрапейскіх краін і чальцоў NATO на гібрыдныя дзеянні Беларусі. У апошнія дні прэм’ер-міністр Маравецкі сустрэўся з кіраўнікамі Літвы, Латвіі і Эстоніі, а таксама з прэм’ер-міністрамі краін Вышаградскай групы (у тым ліку Вугоршчыны, Чэхіі і Славаччыны) і прэм’ер-міністрам Харватыі.

Беларускае Радыё Рацыя