Матэвуш Маравецкі анансаваў супрацьінфляцыйны пакет
Прэм’ер Польшчы Матэвуш Маравецкі абвясціў пра ўвядзенне супрацьінфляцыйнага пакету. Урад краіны мае намер зменшыць цэны на паліва, энергію, газ і прадукты харчавання.
Інфляцыя ў краіне цяпер складае 7,5 працэнтаў:
– Сёння мы прапануем вялікую праграму зніжэння падаткаў, якая прынясе карысць людзям па змякчэнні наступстваў інфляцыі. Інфляцыя ва ўсіх краінах Еўропы з’яўляецца наступствам пандэміі.
Між іншым, прэм’ер Маравецкі сказаў, што ад 20 снежня на пяць месяцаў плануецца знізіць цэны на паліва з дапамогай рэгуляцыі памеру акцызаў. Акцызы будуць зніжаныя да мінімальнага ўзроўню, дапушчальнага ў Еўразвязе. Паводле Маравецкага, цэны на АЗС зменшацца на 20-30 грошаў. Агулам, паводле кіраўніка ўрада, супрацьінфляцыйны пакет дапаможа палякам зэканоміць 10 мільярдаў злотых.
Яна Запольская, Беларускае Радыё Рацыя
Фота: twitter.com/PremierRP
