Медыкі выявілі на беларуска-польскай мяжы двухгадовую сірыйскую дзяўчынку без бацькоў



У нядзелю 10 кастрычніка група медыкаў на польска-беларускай мяжы, якая некалькі дзён знаходзіліся ў Падляшскім ваяводзтве паведаміла:

«Мы атрымалі паведамленьне аб трох людзях, якім патрэбна нашая дапамога. У групе, якая знаходзілася на мяжы, было дзіця. Прадстаўнікі гуманітарных арганізацый, якія нам тэлефанавалі, таксама даслалі відэа, у якім быў бачны стан людзей, якія жылі ў лесе на працягу некалькіх дзён».

Дзякуючы ўмяшанню медыкаў трох грамадзян Сырыі — 49-гадовага мужчыну, 21-гадовую жанчыну, якія вандравалі на польска-беларускай мяжы, і 2-гадовую дзяўчынку, якая знаходзілася з імі, змясцілі ў бальніцу ў Гайнаўцы. Там высветлілася, што дарослыя не з’яўляюцца сваякамі двухгадовай дзяўчынкі.

Польская памежная служба заявіла, што будзе шукаць яе сапраўдных бацькоў у цэнтрах уцекачоў і праз дыпляматычныя прадстаўніцтвы.

Цяпер дзяўчынка разам з людзьмі, якія яе суправаджалі, далей знаходзіцца ў шпіталі ў Гайнаўцы.