«Міфы аб людзях» у Вільні



Праз жыццёвыя цыклы, міфы, легенды, абрады і знакі багоў нашы продкі даведваліся пра свой шлях. Старажытныя паданні і веды дайшлі да нас. Глыбіннай памяццю душы мы ўсе памятаем свой пачатак. Пачатак — гэта сонца і жыццё. Канец — гэта ноч і смерць.

Дата: 17-га снежня.

Час: 19.00 (час мясцовы).

Месца: Цэнтр беларускай культуры i супольнасцi ў Вільні, Vilniaus g., 20, Вільня.

Сказанне абвяшчае, што багі, родная зямля і стыхія заўсёды з намі. Яны дапамагаюць моцным і тым, хто ведае свой шлях. Але як быць, калі вакол цемра і мы не ведаем, куды ісці?

Гэты праект — спроба асэнсаваць сувязь продкаў з намі. Пошук адказаў і адлюстраванне таго, што і праз стагоддзі мы, як яны, шукаем адказы на адны і тыя ж пытанні.

Калi ласка, зрабiце абавязковую рэгiстрацыю.

Аўтарка — Лізавета Калівярда.

Дзяўчыны ў чорным — Юлія Ворык і Таццяна Беланоўская.

Праектны адмін і вельмі добры хлопец — Аляксей Вайніловіч.

Цэнтр беларускай культуры i супольнасцi ў Вільні