Мігранты працягваюць штурмаваць мяжу пры падтрымцы сілавікоў Беларусі



За апошнія суткі было зафіксавана 267 спробаў нелегальнага перасячэння мяжы мігрантамі з боку Беларусі. У тым ліку тры сілавыя спробы.  

„Мігранты пад наглядам беларускіх сілавікоў паводзілі сябе агрэсіўна”, – паведаміла падчас сённяшняй прэс-канферэнцыі ў Шудзялове, прэс-сакратар падляшскага падраздзялення памежнай службы маёр Кацярына Здановіч:

Аддзел памежнай службы ў Дубічах, у групе з таго боку было каля 100 чалавек. Сцэнарый, які на жаль паўтараецца кожную ноч. Агрэсіўныя паводзіны, кіданне камянямі, кавалкамі дрэва, страбаскопы, каб асляпіць супрацоўнікаў і жаўнераў, якія ахоўваюць межы нашай дзяржавы. Асобы, якім удалося прарвацца на тэрыторыю нашай краіны, былі адразу ж затрыманыя. Дваім, з той вялікай групы асобаў, была аказана медычная дапамога. Адна асоба паскардзілася на дрэнная самаадчуванне, а другая на пашкоджанне нагі.

Як паведаміла маёр Кацярына Здановіч, дзве чарговыя спробы сілавога перасячэння мяжы групамі прыблізна трыццаць і сорак чалавек мелі месца ў ваколіцах Мельніка над Бугам.

Беларускае Радыё Рацыя