Мігранты ў пушчы



Сляды прысутнасці мігрантаў у Белавежскай пушчы выявілі валанцёры.

Група з некалькіх дзясяткаў валанцёраў збірала смецце ў лесе ў ваколіцах Гайнаўкі.

Арганізатарамі акцыі прымеркаванай да Міжнароднага дня валанцёра былі Ева Мароз-Кэчыньска і Рэната Бура ў супрацоўніцтве з гайнаўскім самакіраваннем і леснікамі.

Кажа Люцына Жлобін:

– Людзі шукалі месцы ў паглыбеннях, маленькія вогнішчы былі, паперы.

Акцыя завяршылася супольным вогнішчам у Ліпінах.

Валянціна Лаеўская, Беларускае Радыё Рацыя