Міграцыйны крызіс: польскіх памежнікаў зноў закідвалі камянямі



Ранкам, 4 студзеня, мігранты зноў закідвалі польскіх памежнікаў камянямі. Мігранты знаходзіліся на тэрыторыі Камянецкага раёна Беларусі.

Як паведамляе памежная служба Польшчы, гэта былі групы з 5 і 10 чалавек. Сцвярджаецца, што беларускія сілавікі пры гэтым асляплялі польскія патрулі лазерамі і ліхтарыкамі. За панядзелак незаконна перайсці мяжу спрабавалі 20 чалавек з Беларусі (у папярэднія два дні — 16 і 28 чалавек).

Таксама напярэдадні вечарам па рацэ Свіслач у Польшчу на пантоне прыплылі з Беларусі грамадзяне 5 краін Афрыкі — Камеруна, Конга, Габона, Ганы і Кот Д’Івуара, паведамляе Straż Graniczna.

Іх затрымалі польскія памежнікі.

Беларускае Радыё Рацыя