Міграцыйны крызіс



Грузавікі з гуманітарнай дапамогай зноў едуць з Польшчы ў Беларусь.

Груз складаюць коўдры, ложкі, намёты і сродкі індывідуальнай абароны.

Прэзідэнт Анджэй Дуда звяртаецца да ўладаў Беларусі з просьбай прыняць гэтую дапамогу і заклікае да здаровага сэнсу і гуманнага стаўлення да людзей, якія затрымаліся на мяжы, паведамілі ў прэзідэнцкай канцылярыі.

Гэта ўжо трэці такі транспарт. Грузавікі рухаюцца да памежнага пераходу ў Баброўніках, дзе будуць чакаць рашэння беларускіх уладаў.

Беларускае Радыё Рацыя