Міхал Пякарскі не чуе і не гаворыць, аднак піша іконы



Малады іканапісец Міхал Пякарскі не чуе і не гаворыць, аднак не толькі сам піша іконы, але навучае гэтаму іншых.

Хлопец праводзіў майстар-класы ў Майстэрні фатаграфіі, гуку і фільму ў Міхалове, дзе і прайшла прэзентацыя вынікаў гэтай працы.

Госці маглі пабачыць іконы маладых мастакоў, а таксама задаць пытанне Міхалу, з якім кантактавацца дапамагае яго сястра – Ганна Пацэвіч:

 – Міхал яшчэ ў дзяцінстве меў зацікаўленасць малюнкам, жывапісам. А пасля трапіў у школу іконапісу ў Бельску Падляшскім да бацюшкі Тафілюка, скончыў школу і там навучыўся пісаць іконы. 

Глуханямы іконапісец Міхал Пякарскі жыве ў вёсцы Старое Ляўкова на Падляшшы, там жа мае майстэрню, а ў бліжэйшых планах – адкрыць невялікую галерэю. У час прэзентацыі адбыўся таксама паказ дакументальнага фільма “Жыццё паводле Міхала”, аўтарам якога з’яўляецца кіраўнік міхалоўскай Майстэрні – Томаш Вісьневскі.

Фота-1 – кіраўнік Майстэрні фатаграфіі, гуку і фільму ў Міхалове Томаш Вісьневскі

Фота-2 – удзельнікі майстар-класаў

Фота-3 – дэпутат польскага Сейму з Падляшша Аляксандр Сасна

Фота-7 – глуханямы іконапісец Міхал Пякарскі

Яна Запольская, Беларускае Радыё Рацыя