Мікіта Найдзёнаў выступіў у Варшаве



У польскай сталіцы адбыўся выступ Мікіты Найдзёнава. Беларускі паэт завітаў на варшаўскую Прагу, дзе выканаў песні, пакладзеныя на свае вершы. Мікіта Найдзёнаў грунтоўна займаецца музыкай. Малады літаратар з’яўляецца лідарам гурту “Hurma”.

Таксама наведвальнікі маглі набыць першы зборнік паэта “Развітанцы”.

– “Развітанцы” – гэта спалучэнне развітання і танцаў. Гэта такія развітальныя танцы. Гэта былі вершы, якія збіраліся цягам трох-чатырох год, і я вырашыў, што іх трэба адпусціць, аддаць, абнуліцца, – тлумачыць этымалогію назвы зборніка сам аўтар.

Мікіта Найдзёнаў выступаў у нядаўна адкрытым сацыяльным клубе  “Underground Lair”, які належыць ветэрану ініцыятывы “Вольная Беларусь” Томашу Бладынцу.

Падрабязней у гукавым файле:

Адам Завальня, Беларускае Радыё Рацыя, Варшава

Фота аўтара