Мінабароны Польшчы паказала прыбыццё амерыканскіх сіл



Міністр абароны Польшчы Марыюш Блашчак апублікаваў фатаграфіі прыбыцця ў Польшчу амерыканскіх сіл.

Фота Міабароны Польшчы
Фота Міабароны Польшчы

У краіну перакідваецца 1700 вайскоўцаў 82-й паветрана-дэсантнай дывізіі ЗША. Пакуль размова ідзе аб падрыхтоўчым этапе перадыслакацыі падраздзяленняў. Першая група прыбыла ў Польшчу ўвечары ў чацвер. Самалёты прызямляюцца на аэрадроме пад Жэшувам, адміністрацыйным цэнтрам Прыкарпацкага ваяводства, якое мяжуе з Украінай. Да гэтага часу амерыканскія вайскоўцы размяшчаліся ў заходняй частцы Польшчы.

[manual_related_posts]