Мінабароны Польшчы: учорашняй атакай на мяжы кіраваў беларускі спецназ



У Мінабароны Польшчы сцвярджаюць, што ўчорашняй атакай на мяжу ў Дубічах Царкоўных кіравалі супрацоўнікі беларускага спецназа.


Нагадаем, мінулай ноччу ў Польшчы затрымалі групу з каля 100 мігрантаў, якія спрабавалі перайсці мяжу. У паведамленні прэс-службы Міністэрства ўтрымліваліся абвінавачванні на адрас беларускіх службаў, якія нібыта пашкодзілі загароду, а затым падштурхнулі мігрантаў закідваць польскіх вайскоўцаў камянямі, каб адцягнуць іх увагу. Спроба пераходу мяжы пры гэтым была прадпрынятая ў баку, піша REFORM.by.

Памежная ахова Польшчы паведаміла пра некалькі спробаў сілавога прарыву мяжы вялікімі групамі замежнікаў, найбуйнейшая з якіх налічвала блізу 500 чалавек.