Міністэрства здароўя Польшчы рыхтуре чарговую рэформу



Будуць меншыя чэргі, больш спецыялістаў і комплексная апека над хворымі. Польскае Міністэрства здароўя рыхтуре чарговую рэформу – сетку бальніцаў. Пляцоўкі, якія знойдуцца ў сетцы, будуць мець гарантыю на дамову з Нацыянальным фондам здароўя на чатыры гады. Дзякуючы таму пры бальніцах узнікнуць дадатковыя паліклінікі, кажа міністр Канстанты Радзівіл.

– Пры кожным аддзяленні неадкладнай дапамогі бальніцы  функцыянуе паліклініка так званай начной і святочнай медыцынскай дапамогі. Яна прымае хворых людзей.  Эфект  з дня на дзень павінен быць адчувальным для цяжка хворых пацыентаў. Яны папросту будуць знаходзіцца ў большым камфорце  і хутчэй прынятыя ў бальніцу.

Якія падляшскія бальніцы ўвойдуць у планаваную міністэрствам сетку будзе вядома пад канец чэрвеня. На Падляшшы дзейнічае 31 публічная і прыватная  бальніца.  Сетка пачне існаваць з 1 кастрычніка.

Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток

Фота falck.pl