“Мініяцюры” Маргарыты Дмітрук



“Мініяцюры” – такую назву мае выстава Маргарыты Дмітрук – польскай мастачкі, беларускі родам з Бельска-Падляшскага. Выстава адкрыецца сёння ў Польскім Інстытуце ў Рыме ў рамках Дзявятнаццатага Фестывалю Польскай Культуры “Corso Polonia”  (Напрамак Польшча).

Натхненнем для гэтай выставы стаў Сакрат Яновіч і ягоная творчасць – кажа мастачка:

-Мяне Сакрат Яновіч вельмі заўсёды натхняў, ягоная творчасць. У маіх сшытках, вельмі  многа ёсць цытатаў з тэкстаў Яновіча. Ягоныя словы заўсёды прыцягвалі маю увагу. Гаварылі са мной. Нагадвалі вобразы, якія я запамятала з дзяцінства. Вобразы з бабулінай хаты. Сцэны з падляшскіх беларускіх вёсак. Сітуацыі мне вельмі блізкія. Паэзія ў ягонай прозе пераносіла мяне ў гэты час.

Вернісаж выставы “Мініяцюры” Маргарыты Дмітрук будзе суправаджаць паказ дакументальнага фільму Габрыелі Кардазо, прысвечанага Сакрату Яновічу і канцэрт канцэрт Юркі Асенніка і Міхала Яцашэка.

Анна Шайкоўская, Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]