Міжнародны фестываль царкоўнай музыкі „Гайнаўка 2021”
Гэта найбольш прэстыжнае культурніцкае мерапрыемства, якое прадстаўляе царкоўную музыку.
У гэтым годзе да ўдзелу ў фестывалі былі запрошаныя 32 хоры з 18 краін Еўропы, Азіі і Афрыкі. Юбілейны 40-ы фестываль пачнецца з незвычайнага інаўгурацыйнага канцэрту, кажа ініцыятар і дырэктар фестывалю Мікалай Бушко:
– Ніколі інаўгурацыйнага канцэрту не пачынаў такі знакаміты хор, як хор Нацыянальнай філармоніі, які рыхтуе спецыяльны канцэрт, які мы назвалі „Музычныя жамчужыны праваслаўя”. Маю просьбу прыняў айцец Юры Шурбак, які аднавіў калектыў царкоўнай музыкі, які тады працаваў пры Варшаўскай камернай оперы, а цяпер Польскай каралеўскай оперы. Цяпер ён выступіць у нас гала-канцэрце з новымі цудоўнымі салістамі.
Урачыстае адкрыццё юбілейнага Міжнароднага фестывалю царкоўнай музыкі „Гайнаўка 2021” адбудзецца 21 верасня а 18:30 у канцэртнай залі Падляшскай оперы і філармоніі.
З 23 па 25 верасня пройдуць конкурсныя слуханні. 26 верасня а 16 гадзіне гала-канцэрт.
Беларускае Радыё Рацыя
