Міжнародны мастацкі пленэр “Чароўнасці Падляшша”



На Падляшшы праходзіць беларуска-польскі пленэр. У рамках супрацоўніцтва гарадоў Бельска Падляшскага і беларускага Кобрына, у падляшскай вёсцы Плёскі, што над ракой Нарвай, адбываецца Міжнародны мастацкі пленэр “Чароўнасці Падляшша”. У ім прымаюць удзел мастакі аб’яднаныя ў Мастацкай майстэрні “Atelier”, якая дзейнічае пры Доме культуры ў Бельску, яны і выступаюць арганізатарамі мерапрыемства, ды беларускія мастакі з Кобрына, сярод якіх і Ірына Голюта.

– Мы малюем навакольныя краявіды, малюем балота. Малюем нашае беларускае Падляшша. Я кажу нашае, бо гэта таксама нашае, бо мы таксама людзі Падляшша, людзі балота. Мы малюем раку Нарву, яе абалонь. Я, напрыклад, мастыхінам малюю.

Сёння апошні дзень пленэру. Завершыць яго выстава мастацкіх працаў, якая адкрыецца а 13-й гадзіне ў карчме “Кошарка”.

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара