Моладзь з Гайнаўкі заспявае з Монікай Урлік
Год таму
Удзельнікі Студыі эстраднай песні ГДК з Гайнаўкі дадуць супольны канцэрт з польскай вакалісткай ды кампазітаркай, удзельніцай музычнай праграмы “Voice of Poland” Монікай Урлік.
Канцэрт папярэдзілі вакальныя майстар-класы. “Праца з Монікай Урлік – гэта для нас гонар,” – кажа інструктар студыі эстраднай песні ГДК Марта Грэдэль-Іванюк:
– Майстар-класы адбыліся ўчора і сёння. Ад іх вельмі шмат карысці. Гэта вялікі гонар – стаяць на адной сцэне з Монікай. Для нас гэта шчаслівая хвіліна.
Канцэрт адбудзецца сёння ў Гайнаўскім доме культуры. Пачатак а 17-й гадзіне. Уваход вольны.
[Not a valid template]
Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя
Фота аўтара